воскресенье, 24 февраля 2013 г.

“Зорка Максіма ўзышла над зямлёю…”


5 снежня 2011 года а 18 гадзіне ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
прайшла літаратурна-музычная вечарына “Зорка Максіма ўзышла над зямлёю…”, прымеркаваная
да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча.
Сцэнарый для мерапрыемства падрыхтавалі студэнткі 436-й групы факультэта інфармацыйна-
дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва: Вікторыя
Саук, Вольга Саулава, Юлія Ткачэнка, Аліна Фёдарава, Святлана Хахель і Кацярына Яскевіч.
Кіравала працай студэнтаў кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі
інфармацыйна-дакументных камунікацый Прадзеіна Анжэліка Вадзімаўна.

На вечарыне студэнты чыталі вершы вялікага паэта, гучалі песні ў выкананні Кацярыны
Малькоўскай (студэнткі 336 г. ФІДК) і Алены Мычко (супрацоўніцы аддзела краязнаўчай
літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна), Святланы Русецкай (факультэт
музычнага мастацтва). Усіх парадаваў яскравы танец “Лявоніха” ў выкананні студэнтаў ФТБКіСМ
Маісеевай Дзіяны і Ляўкавец Мікалая.

На мерапрыемстве дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна
Вячаславаўна Запартыка вельмі цікава паведаміла аб архіўнай спадчыне Максіма Багдановіча і
прадэманстравала электронныя копіі некаторых архіўных документаў паэта.

З віншаваннем таксама выступіла супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына
Вітальеўна Юшкавец, якой быў перададзены кампакт-дыск з электроннымі копіямі дакументаў
з архіўнай спадчыны Максіма Багдановіча з фонду Беларускага дзяржаўнага архіва-музея
літаратуры і мастацтва.


 photo SAM_1865.jpg

Першаліст - 2011

3 лістапада 2011 г.  на кафедры тэорыі і гісторыі ІДК адбылося прысвячэнне першакурснікаў 136 і 135К груп у студэнты. Першакурснікаі яскрава расказалі пра сябе: спявалі, танчылі, расказвалі вершы, ігралі на фартэпіяна, разыгрывалі сцэнкі, паказвалі сваё майстэрства ў фалькларыстыцы. Якія студэнты вясёлыя ў жыцці, як яны умеюць адпачываць сведчылі іх прэзентацыі. 
На свята былі запрошаны кіраўнікі студэнцкіх арганізацый факультэта – Чарняўская Насця, старшыня студсавета, Малькоўская Каця, старшыня прафкама студэнтаў, Напрыенка Аліна – ўзначальвае на факультэце БРСМ, якія расказалі аб іх дзейнасці.
З прывітаннем да першакурснікаў звярнулася Вера Аляксандраўна Касап, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі ІДК. Анжэліка Вадзімаўна Прадзеіна, дацэнт, куратар груп пазнаёміла студэнтаў з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры. На прыканцы мерапрыемства першакурснікам былі ўручаны памятныя падарункі.


 photo IMG_0899.jpg

“Апантаны гісторыяй…”


11 мая 2011 года на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
адбылася вечарына “Апантаны гісторыяй…”, прысвечаная 90-годдзю з дня
нараджэння М. Ермаловіча. Яе падрыхтавалі студэнты 536 гр. ФІДК Алена
Мароз і Надзея Крупская сумесна з супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай
літаратуры бібліятэкі. Студэнты зрабілі прэзентацыю аб жыцці і дзейнасці
славутага гісторыка, літаратуразнаўцы, прадставілі выставу кніг, артыкулаў з
фондаў аддзела краязнаўчай літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.
Пушкіна, ЦНБ НАН Беларусі. З успамінамі пра Ермаловіча выступіў вядомы
беларускі літаратар Мікола Багадзяж. Тыя, хто прысутнічаў, атрымалі
цудоўную магчымасць пачуць песню на словы Міколы Іванавіча ў выкананні
аўтара музыкі Таццяны Беланогай. Гэта мерапрыемства стала сваеасаблівым
вынікам вывучэння дысцыпліны “Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне
карыстальнікаў па краязнаўстве”.




Photobucket 
 
Photobucket 
 
Photobucket 
 
Photobucket

ЦСДБ-2011

У рамках работы па прафарыентацыі кафедрай менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы 15 сакавіка 2011 года у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя            М. Астроўскага ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” ладзілася мерапрыемства, прысвечанае цудоўнай прафесіі бібліятэкара, на якое былі запрошаны навучэнцы старэйшых класаў і выкладчыкі сярэдніх школ Маскоўскага раёну г. Мінска.

У ўтульнай зале бібліятэкі студэнты 435-К групы паведамілі прысутным аб гісторыі прафесіі бібліятэкара, патрабаваннях да сучаснага бібліятэкара-бібліёграфа, расказалі аб факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацыі, яго спецыялізацыях, умовах паступлення. Выступленні суправаджаліся дэманстрацыяй прэзентацыі, падрыхтаванай выкладчыкам кафедры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Уладзімірам Антонавічам Акулічам.

Выкладчыкі кафедры – кандыдат педагагічных навук, прафесар Лілія Адамаўна Дзямешка і кандыдат педагагічных навук, выкладчык Алена Юр’еўна Казленка адказалі на пытанні школьнікаў і настаўнікаў. Вельмі цікава, што першае пытанне, якое задалі выкладчыкам школьнікі, было аб магчымасці або немагчымасці паступлення хлопцаў на спецыялізацыі факультэта.

Акрамя непасрэдна прадстаўлення інфармацыі аб прафесіі і факультэце, студэнты чыталі вершы, гралі на флейце, паказвалі цікавыя тэатральныя касцюміраваныя замалёўкі аб гісторыі прафесіі, яе сучасным стане.

Вельмі актыўна школьнікі удзельнічалі ў падрыхтаваных студэнтамі конкурсах. Напрыклад, школьнікам спадабалася ўдзельнічаць у конкурсе на лепшае чытанне хуткамоўкі са спецыяльнымі бібліятэчна-бібліяграфічнымі тэрмінамі. Кожны ўдзельнік атрымаў невялічкія, але вельмі прыемныя падарункі.

Мерапрыемствам засталіся задаволеныя і школьнікі з настаўнікамі, і супрацоўнікі бібліятэкі, і студэнты з выкладчыкамі. Карысны вопыт такіх сустрэч будзе выкарыстоўвацца і надалей


 photo 4.jpg

Дзень Маці: фота на памяць


12.10.2010. прайшла цікавая сустрэча-святкаванне з нагоды Дню Маці пад назвай “Дзень Маці: фота на памяць”.
У пачатку адбылася прэзентацыя праекта “Сямейны фотаальбом”. У межах праекта студэнтаў і выкладчыкаў факультэта запрасілі прынесці фотаздымкі сваіх матуль і, па-магчымасці, напісаць для іх прысвячэнні – некалькі слоў любві і падзякі. У выніку атрымалася кранальнае фота-шоў, якое змаглі ацаніць усе, хто прысутнічаў у зале. Са сцэны прагучала і лепшае прысвячэнне, якое напісаў для сваіх выхавацеляў быўшы выхаванец Клецкага дзіцячага дома студэнт 2 курса ФІДК Андрэй Бразгоўка.
На мерапрыемства былі запрошаны жанчыны, якія і самі з’яўляюцца добрымі маці для сваіх дзяцей і вядуць актыўную выхаваўчую дзейнасць у грамадстве: ужо вядомая нашым студэнтам матушка Вераніка Сярдзюк – маці чатырох дзяцей, культуролог, журналістка, пісьменніца і Ала Бардзілоўская – галоўны спецыяліст упраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ Рэсп. Беларусь.
Матушка Вераніка выказала свае погляды на пытанні мацярынства, мнагадзетнасці, магчымасці спалучэня выхавання асабістых дзяцей і прафесійнай, грамадскай дзейнасці, аб цяжкасцях, якія ўзнікаюць у жанчын пасля з’яўлення дзіцяці і шляхах іх пераадолення, аб узаемнай помачы паміж бацькамі.
Ала Бардзілоўская расказала аб сваіх інтарэсах і захапленнях, аб цікавых паваротах у сваёй парфесійнай дзейнасці, выказала асабісты пункт гледжання на праблему сіротства, прадставіла ўнікальны праект НЦПІ “Дзіцячы прававы сайт”, мэта якога – прававое выхаванне дзяцей і моладзі, сацыялізацыя асобы пасродкам фарміравання кампетэнтнасці ў сферы правазносін асобы і грамадства. Словы падзякі сваім маці выказвалі дэкан факультэта М.Яцэвіч і выкладчыкі Л.Даніленка, А.Прадзеіна. Музычныя падарункі для сваіх мам і гасцей у ходзе мерапрыемства прадставілі студэнты ФІДК Юлія Бацюня, Яўгенія Хвайніцкая, Кацярына Малькоўская, Алеся Ціткова, Аляксандр Кулішэнка, Васіль Яцэвіч, Алена Ставіцкая, Юры Бекебаеў.
Вядоўцамі мерапрыемства былі старшы выкладчык кафедры Жанна Раманава і лабарант кафедры Святлана Страх.

 photo P1170559.jpg

Гендэрная роўнасць: ілюзія альбо рэальнасць?


16.03.2010 адбылося ток-шоў “Гендэрная роўнасць: ілюзія альбо рэальнасць?”.Для абмяркавання пытання былі запрошаны цікавыя госці: Таіса Супрановіч – член саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў і газеты «Звязда» за лепшы твор года, вядучы метадыст бібліятэкі універсітэта культуры і мастацтваў; святар Павел Сярдзюк – настаяцель прыходу храма свяціцеля Мікалая Японскага, вядоўца праграмы «Мир вашему дому» і яго супруга – Вераніка Сярдзюк – маці чатырох дзяцей, культуролог, журналістка і пісьменніца – аўтар кнігі «Непраздные рассказы. Откровенно о беременности, родах и первых сорока днях»; Аляўціна Заяц – акушэр-гінеколаг 6-й гарадской клінічнай бальніцы, сацыяльны супрацоўнік Праекта Глабальнага фонда па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, туберкулёзу і малярыі ў Рэспубліцы Беларусь; Уладзімір Каляда – кіраўнік сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай службы БДУКМ, псіхолаг.
У ходзе мерапрыемства запрошаныя спецыялісты разам са студэнтамі абмяркавалі праблемы існавання гендэрных стэрэатыпаў, рэальнай роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі, прыводзілі прыклады дыскрымінацыі па прызнаку полу з асабістага жыцця, разгледзелі пытанні аб аптымальным узросце ўступлення ў шлюб, аб размяркаванні абавязкаў у сям’і, аб магчымасці сумяшчэння ўдалага шлюбу і кар’еры.
Цікавы пункт гледжання на азначаныя праблемы выказаў Уладімір Каляда. Ен пракаментаваў прычыны з’яўлення гендэрных стэрэатыпаў, расказаў аб псіхілагічных каранях насілля ў сям’і як працістаяць гэтай з’яве.
Святар Павел Сярдзюк і матушка Вераніка распавядалі аб духоўнай сутнасці шлюбу, дзяліліся асабістым вопытам пабудовы адносін у сям’і, аб адносінах царквы да праблемаў гендэрнай роўнасці, насілля ў сям’і і абортаў.
Таіса Супрановіч і Аляўціна Заяц падзяліліся сакрэтамі гарманічнага сумяшчэння сацыяльных роляў жонкі, маці, спецыяліста высокага ўзроўню. Таіса Супрановіч прыводзіла прыклады з асабістага жыцця і жыцця гераінь сваіх твораў. Аляўціна Заяц закранула параблему зніжэння рэпрадукцыйнага здароў’я жанчын, высокай колькасці абортаў у свеце і рэспубліцы. Актыўны ўдзел у абмяркаванні прынялі і студэнты факультэта, якія задавалі пытанні, дзяліліся асабістымі думкамі.
Вядоўцамі мерапрыемства былі старшы выкладчык кафедры Жанна Раманава і магістрантка кафедры Вераніка Масальцава.

 photo IMG_2170.jpg

Першаліст-2010


 photo IMG_7762.jpg


2 лістапада 2010 года кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый арганізавала са студэнтамі сваіх спецыялізацый (136 група – “бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства”, 235К група – “навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк”) свята “Першаліст”, якое традыцыйна праводзіцца для першакуснікаў.
Адметнасцю мерапрыемства сталі не толькі падрыхтаваныя студэнтамі электронныя прэзентацыі — прадстаўленні сваіх груп, саміх сябе, але і творчыя нумары, у якіх студэнты раскрылі свае таленты. На пачатку прагучала інструментальная п’еса “Парыжскі лістапад” у выкананні студэнткі 136 групы Мельнічак Анастасіі (на гітары), якая задала лірычны і задушэўны настрой. Студэнты 235К групы вызначыліся добра распрацаваным сцэнарыем прадстаўлення сваёй групы: гучалі вершы (аўтар – студэнт Плутаў Антон), гумарыстычная інфармацыя са студэнцкага жыцця і навучання, была разыграна сцэнка “Экзамен”. На завяршэнне спявала студэнтка 136 групы Калбасіч Ірына.
Віталі першакурснікаў студэнты 2-га курса (236 групы) са сваёй прэзентацыя групы за год навучання, са словамі-пажаданнямі, а таксама ад імя 5 курса выступіла с электроннай прэзентацыяй і стараста студэцкага савета Чарняўская Анастасія. Словы-пажаданні ад імя кафедры сказала Вера Аляксандраўна Касап — загадчык кафедры. Свята вялі куратары груп — Доўнар Ларыса Іосіфаўна і Вайцэховіч Надзея Юр’еўна, якія ў завяршэнні мерапрыемства запрасілі ўсіх студэнтаў 136 і 235К груп на кафедру. Для прагляду фотагалерэi патрабуецца Adobe Flash Player.