16.03.2010 адбылося ток-шоў “Гендэрная роўнасць: ілюзія альбо рэальнасць?”.Для абмяркавання пытання былі запрошаны цікавыя госці: Таіса Супрановіч – член саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў і газеты «Звязда» за лепшы твор года, вядучы метадыст бібліятэкі універсітэта культуры і мастацтваў; святар Павел Сярдзюк – настаяцель прыходу храма свяціцеля Мікалая Японскага, вядоўца праграмы «Мир вашему дому» і яго супруга – Вераніка Сярдзюк – маці чатырох дзяцей, культуролог, журналістка і пісьменніца – аўтар кнігі «Непраздные рассказы. Откровенно о беременности, родах и первых сорока днях»; Аляўціна Заяц – акушэр-гінеколаг 6-й гарадской клінічнай бальніцы, сацыяльны супрацоўнік Праекта Глабальнага фонда па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, туберкулёзу і малярыі ў Рэспубліцы Беларусь; Уладзімір Каляда – кіраўнік сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай службы БДУКМ, псіхолаг.
У ходзе мерапрыемства запрошаныя спецыялісты разам са студэнтамі абмяркавалі праблемы існавання гендэрных стэрэатыпаў, рэальнай роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі, прыводзілі прыклады дыскрымінацыі па прызнаку полу з асабістага жыцця, разгледзелі пытанні аб аптымальным узросце ўступлення ў шлюб, аб размяркаванні абавязкаў у сям’і, аб магчымасці сумяшчэння ўдалага шлюбу і кар’еры.
Цікавы пункт гледжання на азначаныя праблемы выказаў Уладімір Каляда. Ен пракаментаваў прычыны з’яўлення гендэрных стэрэатыпаў, расказаў аб псіхілагічных каранях насілля ў сям’і як працістаяць гэтай з’яве.
Святар Павел Сярдзюк і матушка Вераніка распавядалі аб духоўнай сутнасці шлюбу, дзяліліся асабістым вопытам пабудовы адносін у сям’і, аб адносінах царквы да праблемаў гендэрнай роўнасці, насілля ў сям’і і абортаў.
Таіса Супрановіч і Аляўціна Заяц падзяліліся сакрэтамі гарманічнага сумяшчэння сацыяльных роляў жонкі, маці, спецыяліста высокага ўзроўню. Таіса Супрановіч прыводзіла прыклады з асабістага жыцця і жыцця гераінь сваіх твораў. Аляўціна Заяц закранула параблему зніжэння рэпрадукцыйнага здароў’я жанчын, высокай колькасці абортаў у свеце і рэспубліцы. Актыўны ўдзел у абмяркаванні прынялі і студэнты факультэта, якія задавалі пытанні, дзяліліся асабістымі думкамі.
Вядоўцамі мерапрыемства былі старшы выкладчык кафедры Жанна Раманава і магістрантка кафедры Вераніка Масальцава.
https://litvinizmy.home.blog/litviny/hender/
ОтветитьУдалить