11 мая 2011 года на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
адбылася вечарына “Апантаны гісторыяй…”, прысвечаная 90-годдзю з дня
нараджэння М. Ермаловіча. Яе падрыхтавалі студэнты 536 гр. ФІДК Алена
Мароз і Надзея Крупская сумесна з супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай
літаратуры бібліятэкі. Студэнты зрабілі прэзентацыю аб жыцці і дзейнасці
славутага гісторыка, літаратуразнаўцы, прадставілі выставу кніг, артыкулаў з
фондаў аддзела краязнаўчай літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.
Пушкіна, ЦНБ НАН Беларусі. З успамінамі пра Ермаловіча выступіў вядомы
беларускі літаратар Мікола Багадзяж. Тыя, хто прысутнічаў, атрымалі
цудоўную магчымасць пачуць песню на словы Міколы Іванавіча ў выкананні
аўтара музыкі Таццяны Беланогай. Гэта мерапрыемства стала сваеасаблівым
вынікам вывучэння дысцыпліны “Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне
карыстальнікаў па краязнаўстве”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий