воскресенье, 24 февраля 2013 г.

Дзень Маці: фота на памяць


12.10.2010. прайшла цікавая сустрэча-святкаванне з нагоды Дню Маці пад назвай “Дзень Маці: фота на памяць”.
У пачатку адбылася прэзентацыя праекта “Сямейны фотаальбом”. У межах праекта студэнтаў і выкладчыкаў факультэта запрасілі прынесці фотаздымкі сваіх матуль і, па-магчымасці, напісаць для іх прысвячэнні – некалькі слоў любві і падзякі. У выніку атрымалася кранальнае фота-шоў, якое змаглі ацаніць усе, хто прысутнічаў у зале. Са сцэны прагучала і лепшае прысвячэнне, якое напісаў для сваіх выхавацеляў быўшы выхаванец Клецкага дзіцячага дома студэнт 2 курса ФІДК Андрэй Бразгоўка.
На мерапрыемства былі запрошаны жанчыны, якія і самі з’яўляюцца добрымі маці для сваіх дзяцей і вядуць актыўную выхаваўчую дзейнасць у грамадстве: ужо вядомая нашым студэнтам матушка Вераніка Сярдзюк – маці чатырох дзяцей, культуролог, журналістка, пісьменніца і Ала Бардзілоўская – галоўны спецыяліст упраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ Рэсп. Беларусь.
Матушка Вераніка выказала свае погляды на пытанні мацярынства, мнагадзетнасці, магчымасці спалучэня выхавання асабістых дзяцей і прафесійнай, грамадскай дзейнасці, аб цяжкасцях, якія ўзнікаюць у жанчын пасля з’яўлення дзіцяці і шляхах іх пераадолення, аб узаемнай помачы паміж бацькамі.
Ала Бардзілоўская расказала аб сваіх інтарэсах і захапленнях, аб цікавых паваротах у сваёй парфесійнай дзейнасці, выказала асабісты пункт гледжання на праблему сіротства, прадставіла ўнікальны праект НЦПІ “Дзіцячы прававы сайт”, мэта якога – прававое выхаванне дзяцей і моладзі, сацыялізацыя асобы пасродкам фарміравання кампетэнтнасці ў сферы правазносін асобы і грамадства. Словы падзякі сваім маці выказвалі дэкан факультэта М.Яцэвіч і выкладчыкі Л.Даніленка, А.Прадзеіна. Музычныя падарункі для сваіх мам і гасцей у ходзе мерапрыемства прадставілі студэнты ФІДК Юлія Бацюня, Яўгенія Хвайніцкая, Кацярына Малькоўская, Алеся Ціткова, Аляксандр Кулішэнка, Васіль Яцэвіч, Алена Ставіцкая, Юры Бекебаеў.
Вядоўцамі мерапрыемства былі старшы выкладчык кафедры Жанна Раманава і лабарант кафедры Святлана Страх.

 photo P1170559.jpg

Комментариев нет:

Отправить комментарий